Вызваленьне ўсіх палітвязьняў – гэта адна з асноўных умоваў для Беларусі, каб аднавіць стасункі з Эўразьвязам у рамках Эўрапейскай Палітыкі Добрасуседзтва.
ДЭЛЕГАЦЫЯ ПА СТАСУНКАХ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ
Старшыня
ЗАЯВА
Яцэка ПРАТАСЕВІЧА
Заява
Старшыні Дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю
Па нядаўніх арыштах актывістаў дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі
Страсбург, 17 студзеня 2008 году
Ад імя дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю, я рэзка асуджаю арышт дзесяці маладых актывістаў Маладога Фронту і Моладзі (БНФ) Беларускага Народнага Фронту, затрыманых учора ў Менску пасьля мірных дэманстрацыяў у дзень салідарнасьці з пазбаўленымі волі актывістамі беларускай апазыцыі і сем’ямі вядомых зьніклых у Беларусі.
Гэтых дзесяць сьмелых – Франака Вячорку, Антона Каліноўскага, Юрася Станкевіча, Уладзіміра Сяргеева, Касю Краснову, Людмілу Атакулаву, Касю Галіцкую, Максіма Вярнянскага, Паўла Кур’яновіча і Вольгу Кулякевіч – што адважыліся ўчора на абарону сваіх асноўных правоў на свабоду выяўленьня і свабоду сходаў, сёньня будуць судзіць у Менску, а некаторыя ўжо асуджаныя на 15 сутак арышту.
Мяне палохаюць нядаўнія прысуды да двухтыднёвага арышту Анатолю Лябедзьку, лідару Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) ды іншым пятнаццаці арганізаітарам дэманстарцыі індывідуальных прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.
Я патрабую неадкладнага вызваленьня ўсіх гэтых актывістаў дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Апошнія арышты і палітычна-матываваныя справы, а таксама пазбаўленьне волі Аляксандра Казуліна, Артура Фінкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Клімава ды іншых палітычных вязьняў, груба пярэчыць нядаўняй рыторыцы беларускага кіраўніцтва пра жаданьне палепшыць стасункі з Эўразьвязам.
Вызваленьне ўсіх палітвязьняў – гэта адна з асноўных умоваў для Беларусі, каб аднавіць стасункі з Эўразьвязам у рамках Эўрапейскай Палітыкі Добрасуседзтва. Зараз ад ураду сп. Лукашэнкі залежыць, ці нарэшце будуць зробленыя безадкладныя канкрэтныя і непахісныя крокі ў гэтым кірунку.