14 сьнежня ў Барысаве супрацоўнікі КГБ папярэдзілі Зьмітра Бародку пра магчымасьць пакараньня за апазыцыйную дзейнасьць.
https://spring96.org/be/news/1992
2004
2004-12-15T10:00:00+0200
2004-12-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў Зьміцер Бародка карэспандэнту Радыё Свабода, ён наведаць барысаўскі аддзел КГБ, паводле пісьмовай позвы: “Опэрупаўнаважаны, капітан КГБ Якубоўскі Дзяніс растлумачыў мне, што ўсе мае дзеяньні, пачынаючы з 2002 году, могуць падпадаць пад дзейнасьць крымінальнага артыкула №342 – нешта накшталт арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. Згадаў усе мае затрыманьні, пачынаючы з 2002 году, апошняе маё затрыманьне 20 кастрычніка пасьля так званага рэфэрэндуму”.
Нагадаем, за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску Зьміцер Бародка атрымаў 15 сутак арышту.