Каці Красновай – 15 сутак, чарга - Максіма Вінярскага
https://spring96.org/be/news/19913
2008
2008-01-17T13:32:07+0200
2008-01-17T13:32:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд адбываецца з парушэньне працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію.
Між тым, у судзе быў абвешчаны перапынак, пасьля якога ў залу суда больш не дапусьцілі сяброў, блізкіх, журналістаў і праваабаронцаў. Фактычна, судовыя справы слухаюцца ў зачыненым рэжыме.