13 сьнежня ў Жодзіна супрацоўнікі міліцыі апячаталі офіс “Маладога фронту”.
https://spring96.org/be/news/1991
2004
2004-12-14T10:00:00+0200
2004-12-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Сябры “Маладога фронту” арандавалі прыватную кватэру пад офіс сваёй арганізацыі. 13 сьнежня на кватэры прыйшлі намесьнік кіраўніка аддзелу ў справах непаўнагадовых Гарошка і выканаўца абавязкаў начальніка жодзінскай міліцыі Ільіч. Паводле іх словаў, у міліцыю паступіла заява аб тым, што кватэра выкарыстоўваецца пад офіс. Маладафронтаўцаў папярэдзілі, што за спробу зноў заняць офіс іх прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.