Сёння ў Мінску адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў
https://spring96.org/be/news/19706
2008
2008-01-10T10:19:27+0200
2008-01-10T10:19:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
10 студзеня а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску запланаваны мітынг прадпрымальнікаў.Акцыя накіравана супраць указа прэзідэнта, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2008 года ІП забаронена выкарыстоўваць працу наёмных работнікаў, за выключэннем блізкіх сваякоў.
У сіле застаецца абмежаванне на колькасць працаўнікоў — не больш за тры чалавекі. З 1 па 15 студзеня, у час, калі для прадпрымальнікаў наступае традыцыйны “мёртвы сезон” і большасць з іх ідзе ў адпачынак, ІП аб'явілі забастоўку.
Згодна з рознымі ацэнкамі, у акцыі ўдзельнічаюць ад 80% да 90% прадпрымальнікаў краіны.