У Рэчыцы затрыманы заяўнік мітынгу 10 студзеня
https://spring96.org/be/news/19703
2008
2008-01-10T10:01:13+0200
2008-01-10T10:01:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Рэчыцы ўчора міліцыя затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Шабетніка. Ён быў адным з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Алег Шабетнік пасьпеў паведаміць «Свабодзе», што яго затрымалі падчас размовы па тэлефоне. Да яго пад’ехаў міліцэйскі «варанок», і адтуль выйшлі міліцыянты. Яны папрасілі Шабетніка праехаць зь імі для размовы. У пастарунку міліцыі яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы на вуліцы.
Ёсьць сьведка, чалавек, які размаўляў з Алегам па тэлефоне і чуў, як міліцыянты казалі суразмоўцу, што ім трэба адвезьці яго ў пастарунак.
Падчас размовы з карэспандэнтам Радыё Свабода, міліцыянты паведамілі Шабетніку, што ён мае статус адміністрацыйна затрыманага і таму забралі ў яго мабільны тэлефон.