viasna on patreon

У судзе Савецкага раёну Мінска пачаўся судовы працэс аб прызнаньні Віктара Ганчара без зьвестак адсутным

2002 2002-11-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёну пачаў разгляд справы паводле хадайніцтва Зінаіды Ганчар -- жонкі зьніклага віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Зінаіда Ганчар расказала на судзе пра планы Віктара Ганчара перад зьнікненьнем: "19 верасьня 1999 года павінна было прайсьці паседжаньне Вярхоўнага Савета, на якім меўся выступіць Віктар Ганчар, на той час выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету. Ён планаваў даць негатыўную ацэнку становішчу ў краіне і паставіць пытаньне пра нелегітымнасьць Нацыянальга сходу. На паседжаньне былі запрошаныя дыпляматы, дзяржаўныя чыноўнікі і, у тым ліку, дэпутаты палаты, якіх таксама не задавальняла тое, што зрабіў з Канстытуцыяй Аляксандар Лукашэнка. Безумоўна, улада вельмі напалохалася, бо гэта было б цалкам законнае рашэньне, і ў Лукашэнкі маглі пачацца вялікія праблемы”. Прадстаўнік Зінаіды Ганчар намесьнік старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла плануе падчас судовага разьбіральніцтва дамагчыся справаздачы пракуратуры пра тое, як вядзецца расьсьледаваньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства