viasna on patreon

Уладзімеру Сяргееву прысудзілі 20 базавых велічыняў

2007 2007-10-30T16:46:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Маладога Фронту Уладзімер Сяргееў атрымаў пастанову аб адміністрацыйнай адказнасьці ў сувязі з баранавіцкімі падзеямі 10 верасьня. Нагадаем, што ў гэты дзень пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе над мясцовым лідарам МФ Яраславам Грышчэней. У. Сяргееў разам са шматлікімі маладафронтаўцамі прыехаў падтрымаць свайго паплечніка, але быў затрыманы яшчэ на падыходзе да будынка суду. Яму проста перагарадзілі дарогу людзі ў спартовых касьцюмах і, назваўшыся міліцыянтамі, запатрабавалі ў яго дакуманты. Калі хлопец адмовіўся выконваць іх незаконныя патрабаваньні, нечакана зьявіліся міліцыянты сапраўдныя і разам са “спартоўцамі” пацягнулі яго ў машыну. Тым ня менш, У. Сяргееў прадаставіў супрацоўнікам у форме свой пашпарт, але хлопец ўсё роўна быў затрыманы. Пры гэтым намесьнік начальніка Баранавіцкага ГАУСа аблаяў маладафронтаўца і выказаў пагрозы фізічнай расправы. Дарэчы, менавіта ён пазьней кіраваў “аперацыяй” затрыманьня ўсёй моладзі, што сабралася на ганку суда падтрымаць Я. Грышчэню.

На незаконныя дзеяньні міліцыянтаў У. Сяргееў падаў скаргу. Але адказам на яе сталася звычайная адпіска, маўляў “парушэньня закону з боку супрацоўнікаў міліцыі ня ўстаноўлена”. Затое ў пратаколе, які склалі на хлопца па арт. 23.4, значылася, што сп. Чарняўскі Д.В. (на фота) асабіста неаднаразова запатрабаваў Сяргеева У.П. прадаставіць дакуманты, але той нібыта адмовіўся. Дзіўна, але міліцыянт аргументаваў свае дзеяньні тым, што ён падазраваў хлопца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу ля будынка баранавіцкага суда, хаця У. Сяргееў не дайшоў да месца як мінімум 100 метраў.

27 верасьня судзьдзя Кушава В.Д. разглядзела справу і, нягледзячы на абсурднасьць сытуацыі, пастанавіла пакараць маладафронтаўца штрафам у памеры 20 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства