Маладафронтаўцы шукаюць заступніцтва ў паслоў
https://spring96.org/be/news/18944
2007
2007-10-30T16:13:01+0200
2007-10-30T16:13:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
«Маладафронтаўцы» вырашылі зьвярнуцца да дыпляматаў з прычыны таго, «што арганізацыя цягам апошняга тыдня стала аб’ектам новай хвалі палітычных рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў». Далей па тэксьце прыводзяцца прыклады ўціску сяброў арганізацыі: зьмяшчэньне ў СІЗА Магілёва Артура Фінькевіча, новая крымінальная справа супраць Зьмітра Дашкевіча, допыты Паўла Севярынца ў сувязі з забойствам таксіста, псыхіятрычная экспэртыза Андрэя Цянюты з Гомелю, гутаркі супрацоўнікаў КДБ з бацькамі Тацяны Буланавай з Магілёву.
У сувязі з гэтым «Малады фронт» заклікае дыппрадстаўніцтвы «зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць сяброў арганізацыі».