У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
https://spring96.org/be/news/18929
2007
2007-10-30T13:44:19+0200
2007-10-30T13:44:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.
Акцыя прымеркаваная да 70-х угодкаў кульмінацыі сталінскага тэрору 1937 году, на месцы масавых растрэлаў быў усталяваны крыж, дэмакратычныя актывісты трымалі ў руках нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку.