viasna on patreon

Дэпутаты Эўрапарлямэнту прынялі рэзалюцыю, у якой парлямэнтскія выбары і рэфэрэндум, што адбыліся ў Беларусі 17 кастрычніка гэтага году, былі ахарактарызаваны, як нелегітымныя.

2004 2004-10-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле эўрапейскіх дэпутатаў, абодва галасаваньня, што адбыліся ў Беларусі, не адпавядалі стандартам дэмакратычных выбараў, і таму ня могуць разглядацца як свабодныя і справядлівыя. У рэзалюцыі адзначаецца, што абраны ў Беларусі парлямэнт не валодае дэмакратычным мандатам прадстаўляць народ Беларусі, а Аляксандар Лукашэнка ня мае канстытуцыйнага права ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Дэпутаты Эўрапарлямэнту таксама асудзілі рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць студэнтаў, апазыцыйных лідэраў і журналістаў падчас мірных палітычных дэманстрацыяў у Менску. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства