viasna on patreon

У Ваўкавыску да галадоўкі галоўнага рэдактара "Местной газеты" далучыўся Мікалай Аксаміт

2004 2004-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27.10.2004, Сяргей Астраўцоў, радыё "Свабода"
У Ваўкавыску сёньня праводзіць галадоўку ня толькі галоўны рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч, але таксама Мікалай Аксаміт - давераная асоба на мінулых выбарах мясцовага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Спадар Аксаміт пратэстуе супраць вынікаў выбараў.
Мікалай Аксаміт напісаў заяву ў райвыканкам, ён прыводзіць прыклады парушэньняў у час выбарчай кампаніі. Адпаведныя заявы ў Цэнтарвыбаркам вынікаў не далі, таму ён рашыўся на галадоўку. Ён патрабуе расьсьледаваць усе факты парушэньняў і пакараць вінаватых. Спадар Аксаміт меў магчымасьць назіраць за выбарамі і рэфрэндумам у Ваўкавыскай 50-й акрузе, дзе балятаваўся прадпрымальнік Аўтуховіч (паводле афіцыйных дадзеных ён набраў 28% галасоў).
Галоўны рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч галадуе ўжо сёмы дзень. Ён пратэстуе супраць таго, што 14 кастрычніка Міністэрства інфармацыі прыпыніла выхад газэты на месяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства