viasna on patreon

Прысуды грамадзкім актывістам выносяць адныя і тыя ж судзьдзі

2007 2007-10-13T16:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Еўрапейскага Маршу на грамадзкіх актывістаў абрушылася хваля прэвентыўных арыштаў. Затрыманьні адбываюцца як Менску, так і ў іншых гарадах краіны. Улада выкарыстоўвае ўжо апрабаваны метад - адміністратыўны артыкул 17.1 КаАП ?Б (“дробнае хуліганства”), калі актывістаў вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.

Нягледзячы на шматлікія парушэньні ПВКаАП ?Б (Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях) падчас затрыманьняў, судзьдзі раённых судоў прымаюць справы да разгляду, разглядаюць пратаколы, складзеныя з парушэньнямі, улічваюць ілжывыя сьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі, не бяруць да ўвагі паказаньні сьведкаў з боку пацярпелых і ў выніку выносяць жорсткія прысуды. Такая сітуацыя яшчэ раз сьведчыць аб тым, што суды на Беларусі не зьяўляюцца аб’ектыўнымі і незалежнымі і па сутнасьці выконваюць загады “зьверху”. Пра заказны характар гэтых справаў сьведчыць і тое, што большасьць прысудаў выносяць адныя і тыя ж судзьдзі.

Так судзьдзя Партызанскага раённага суду г. Менску Алена Ціцянкова вынесла наступныя прысуды: Леанід Навіцкі (24.09.2007) – арышт 10 сутак; Аліна Гладкая (24.09.2007) – арышт 7 сутак; Віталь Ціхановіч (24.09.2007) – арышт 15 сутак;

судзьдзя Фрунзенскага раённага суду г.Менску Сьвятлана Любецкая: Мікіта Сасім (12.10.2007) – арышт 5 сутак; Павал Юхневіч (12.10.2007) – арышт 7 сутак;

судзьдзя Цэнтральнага раённага суду г. Менску Тацяна Паўлючук: Тацяна Цішкевіч (26.09.2007) – штраф 25 б.в. (775 тыс.руб).; Леанід Навіцкі (02.10.2007) – арышт 15 сутак; Святлана Гарохавік (02.10.2007) – арышт 15 сутак; Зміцер Бародка (02.10.2007) – арышт 15 сутак; Яўген Афнагель (09.10.2007) – арышт 10 сутак; Аляксандр Атрошчанкаў (10.10.2007) – арышт 10 сутак;

судзьдзя Ленінскага раённага суда г. Гродна Дзьмітры Мацяюк: Юры Істомін (10.10.2007) – арышт 7 сутак; Віктар Сазонаў (10.10.2007) – арышт 5 сутак; Зьміцер Слуцкі (10.10.2007) – арышт 5 сутак; Іван ?оман (10.10.2007) – арышт 5 сутак; Анжаліка Борыс (11.10.2007) – штраф 15 б.в. (465 тыс.руб); Мікола Лемяноўскі (11.10.2007) – арышт 5 сутак; Ігар Банцар (11.10.2007) – арышт 10 сутак;

судзьдзя Ленінскага раённага суду г. Берасьце Сяргей Беразюк: Інга Абрамава (11.10.2007) – арышт 5 сутак; Юрка Бакур (11.10.2007) – арышт 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства