Затрыманьні актывістаў руху “За Свабоду” ў Смалявічах
https://spring96.org/be/news/18569
2007
2007-10-06T09:13:48+0300
2007-10-06T09:13:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора міліцыя затрымала 9 маладых актывістаў руху “За Свабоду”
12 чалавек у цэнтры горада раздавалі газэту “Свабода”. Некалькі чалавек стаялі зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтры горада. Пасьля гэтага моладзь групай прайшла па вуліцах і распаўсюджвала сярод мінакоў газэту.
Міліцыянты затрымалі 9 чалавек. Сярод іх ёсьць непаўналетнія. Супрацоўнікі Смалявіцкай міліцыі адпусьцілі ўсіх затрыманых пасьля таго, як зьнялі ў іх адбіткі пальцаў. Некаторыя актывісты напісалі тлумачэньні наконт таго, што рабілі ў горадзе.
Міліцыянты пакінулі газэты ў пастарунку.
Артур Эсбаеў паведаміў “Свабодзе”, што яму далі позву ў міліцыю на 8 кастрычніка. Міліцыянты патлумачылі, што ім трэба дапытаць яго ў якасьці сьведкі.