viasna on patreon

Нясьвіж: вобшук у кватэры рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама”

2007 2007-09-20T09:57:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора пасьля 22-й гадзіны міліцыянты Нясьвіскага РАУС працягвалі вобшук у прыватным доме рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама” Алеся Язьвінскага.

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода юрыст Святлана Панамарэнка. Яна ўдакладніла, што сёньня днём Алесь Язьвінскі быў затрыманы ў Баранавічах. Міліцыянты канфіскавалі ўвесь наклад сьвежага нумару недзяржаўнага тыднёвіка “Брама” і правялі допыт рэдактара.

“Па вяртаньні Алеся дамоў яго наведаў сьледчы Нясьвіскага РАУС, а пасьля зь групай міліцыянтаў заявіўся, як ён сябе назваў, начальнік сьледчага аддзелу”, – гаворыць спадарыня Панамарэнка.

У тэлефоннай размове зь міліцыянтамі юрыст высьветліла, што яны ня маюць ордэру на вобшук.

“Старшы афіцэр імкнецца канфіскаваць мікрапрацэсар з кампутару Алеся Язьвінскага, – паведамляе Сьвятлана Панамарэнка, – а свае дзеяньні тлумачыць нібыта намерам рэдактара Язьвінскага зьнішчыць у кампутары каштоўную інфармацыю”.

На той момант кватэрны й сотавы тэлефоны Алеся Язьвінскага былі адключаныя ад сеткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства