viasna on patreon

У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

2007 2007-09-17T16:34:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак суду ў Баранавічах

Будынак суду ў Баранавічах

17 верасьня ў судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна разгледжаны адміністратыўныя справы, узбуджаныя ў дачыненьні да Зьмітра Кургі і Олінай Элы. Яны разам з іншымі  актывістамі былі затрыманыя 10 верасьня каля будынку суду,  калі прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню, якога абвінавацілі ў палітычна матываваным крымінальным злачынстве па арт. 193.1 КК РБ - дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміў баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша.

Судзьдзя  Жана Капачэўская прызнала студэнта 5 курса тэхналагічнага універсітэту з Менску Зьмітра Кургу вінаватым у парушэньні арт. 17.1 ( дробнае хуліганства) і ч.1 арт.23.34 (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) Кодэксу аб Адміністратыўных проавапарушэньнях РБ. Па двух артыкулах яна пакарана актывіста грашовым штрафам у памеры 5 базавых велічынь: 2 б.в. - за першае правапарушэньне і 3 б. в. - за другое. Варта адзначыць, што напярэдадні судовага паседжаньня ва ўніверсітэт да студэнта Кургі прыходзілі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ, якія пагражалі яму адлічэньнем з вучобы, аказвалі маральны і псіхалагічны ціск.  Міліцыянты таксама прыходзілі і дахаты Зьмітра, мелі размову з бацькамі, запалохвалі. Разам з тым, 10 верасьня Зьміцер Курга меў выходны, і паездка ў Баранавічы не зьўлялася пропускам заняткаў.    

Інвалід 2-й гр. Эла Оліна не змагла прысутнічаць сёньня на судовым разглядзе адміністратыўнай справы ў Баранавічах, пра што паведаміла, таму паседжаньне адбылося ў яе адсутнасьць. Судзьдзя Жана Капачэўская пакарала жанчыну па абвінавачаньню ў парушэньні арт. 17.1 КаАП РБ ( дробнае хуліганства) штрафам у памеры 2 б.в. Матэрыялы другой адміністратыўнай справы па арт.23.34 КаАП РБ былі адпраўлены на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства