Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзьвярыма ААН
https://spring96.org/be/news/18158
2007
2007-09-10T10:39:14+0300
2007-09-10T10:39:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
8 верасьня Беларускі моладзевы рух Амэрыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні.
Ля будынку ААН сабраліся каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью?Ёрку, Вашынґтону, Бостану й іншых. Падчас пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня вайсковай славы.
На працягу некалькіх гадзін сябры руху распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.
Падчас пікету быў прыняты зварот да гэнэральнага сэкратара ААН з заклікам паўплываць на становішча на Беларусі й узьняць пытаньне яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН.