У Салігорску суддзя Бураўцоў пакараў штрафамі Віктара Дзенісевіча і Касю Галіцкую
У Салігорску пачаліся суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам. і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх блыі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзееньня масавых мерапрыемстваў. Учора пад час жорсткага затрыманьня актывістаў амапаўцы прымянялі фізічную сілу, сярод юнакоў ёсьць зьбітыя.
Нагадаем, што сёньня суды адбудуцца над Франакам Вячоркам, Алесем Калітой, Зьміцерам Федаруком, Зьміцерам Яскевічам, Віктарам Дзенісевічам, Зьміцерам Карновым, а таксама Людмілай Атакулавай, Тацянай Буланавай і Касяй Галіцкай. як стала вядома Віктар Дзенісевіч і Кася Галіцкая пакараныя штравам у памеры 5 базавых велічыняў.