Суд Віцебскай вобласці разгледзіць скаргу Таццяны Севярынец
https://spring96.org/be/news/17956
2007
2007-08-23T12:18:26+0300
2007-08-23T12:18:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Віцебскі абласны суд разгледзіць сёння скаргу актывісткі Руху “За Свабоду” Таццяны Севярынец на рашэнне Першамайскага райсуда, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленні на працы.
Нагадаем, настаўніцу вышэйшай катэгорыі з 35-гадовым працоўным стажам стажам звольнілі нібыта за прагулы. Начальнік аддзелу адукацыі Першамайскага раёна Уладзімір Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз некалькі дзён адмяніў уласнае рашэнне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Таццяна Севярынец даведалася, што прапусціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны.