Тэатр на свабодзе
https://spring96.org/be/news/17954
2007
2007-08-23T12:07:35+0300
2007-08-23T12:07:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
|
«Сітуацыя, калі ў эканоміцы наступае не прыдуманы, а рэальны крызіс, усе працэсы паскараюцца і выцякаюць у самыя мудрагелістыя формы. Адна з такіх мудрагелістых формаў – гэта перманентны прэсінг «Свабоднага тэатра». Гэты ціск на людзей, якія хочуць займацца свабоднай творчасцю. Цалкам адсутнічае логіка, калі пад прэсінгам аказваюцца музыкі, мастакі, тэатральныя дзеячы. Улада спрабуе размаўляць з мастакамі метадам пугі, што прыводзіць да аднаго: шэрагі мастакоў, якія хочуць займацца свабоднай творчасцю, становяцца ўсё шырэй. Мастацтва нельга пазбавіць свабоды. І улічваючы, што творчыя людзі маюць вялікую падтрымку за мяжой, на імідж рэжыму гэта працуе проста жахліва. Проста так арыштаваць кіраўніцтва французскай тэатра або прафесуру вышэйшай галандскай творчай школы і не папрасіць прабачэння перад імі – гэта немагчыма ўявіць у ніводнай краіне. Я не ведаю, чаго можна чакаць ад улады, якая спрабуе прымусіць мастака думаць па ўказцы. Гэта тупіковы шлях развіцця», – заявіў Мікалай Халезін, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 тое, што адбылося.
«Свабодны тэатр» плануе працягваць працаваць у Беларусі і далей. «Цяпер будзе сапраўдная «хваля» пратэстаў з боку творчых асоб Еўропы і ЗША. Ужо вельмі шмат хто ведае пра тое, што адбылося. Пра гэта ведаюць Том Стопард і Мік Джагер. Ніхто з іх не разумее, чаму ў нашай краіне нельга глядзець нават непалітычныя спектаклі? Нам застаецца жыць і працягваць рабіць сваю справу. Справа ўлады – выбіраць якім шляхам ісці. Але калі гэта шлях гвалту – не варта размаўляць пра еўрапейскіх каштоўнасці», – заявіў Мікалай Халезін.
22 жніўня ў 20.30 супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) уварваліся ў прыватны дом у раёне плошчы Бангалор у Менску, дзе праходзіў прэм`ерны спектакль беларускага «Свабоднага тэатра» па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль». Былі затрыманыя больш за 50 гледачоў спектакля, у тым ліку сам Мікалай Халезін і яго жонка Наталля Каляда, акцёры тэатра, французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, кіраўніцтва французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ.