viasna on patreon

Апазіцыі не месца ў «Славянскай гімназіі»

2007 2007-08-22T17:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дачку актывіста грамадзянскай кампаніі “За Свабоду!” Алеся Чыгіра, якая правучылася ў бабруйскай “Славянскай гімназіі” чатыры гады, адмовіліся пераводзіць у 5-ы клас. Адмысловы ліст за подпісам дырэктара навучальнай установы Алесь Чыгір ужо атрымаў.

У лісце бацькам дзяўчынкі прапанавана знайсці для дачкі новае месца навучання. Па афіцыйнай версіі Аліса Чыгір не здала іспыты пры паступленні ў старэйшыя класы “Славянскай гімназіі”. Аднак ні экзаменацыйных пратаколаў, ні загаду на стварэнне экзаменацыйнай камісіі няма. Алесь Чыгір сам настаўнік з 13-гадовым стажам і дакладна ведае, як арганізаваны навучальны працэс, паведамляе сайт milinkevich.org.

Актывіст грамадзянскай кампаніі “За Свабоду!” звязвае школьны інцыдэнт выключна з палітычнай дзейнасцю. Год таму ён быў звольнены з працы па непрыхавана палітычных прычынах. У верасні 2006 года на знак пратэсту ён прыкаваў сябе да слупа насупраць вокнаў Бабруйскага гарвыканкаму. За што адсядзеў 10 сутак арышту.

Высвятляецца, што маленькая Аліса насіла разам з маці перадачы для бацькі на турму, пра што распавядала ў школе. Акрамя таго, яна ўжо цяпер ведае, што ні пры якіх абставінах не ўступіць у БРСМ. Таму і трапіла ў спіс непажаданых навучэнцаў.

Аднак, Алесь Чыгір дакументы прынцыпова не забраў. 1 верасня Аліса пойдзе на лінейку менавіта ў “Славянскую гімназію”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства