viasna on patreon

Журналістку будуць судзіць за тое, што яна прысутнічала на прэзентацыі кнігі

2007 2007-08-22T12:36:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябру ГА “Беларуская асацыяцы журналістаў” Любоў Праневіч абвінавачваюць у парушэнні вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 ч.1 КаАП). 22 жніўня ў 10.00 суд Маскоўскага раёна г. Брэста будзе разглядаць яе адміністратыўную справу.

Любоў Праневіч затрымалі 19 жніўня ў офісе брэсцкай арганізацыі Партыі БНФ падчас прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Разам з ёю былі затрыманыя яшчэ каля 30 ўдзельнікаў сустрэчы.

Паводле Л. Праневіч, яна адразу ж паказала сваё пасведчанне сябра БАЖ міліцыянтам, і адзін з іх перапісаў з яго ўсе дадзеныя. Аднак у пратаколе затрымання, які склалі на яе ў Маскоўскім РАУС г. Брэста, пра яе прафесійную прыналежнасць не згадвалася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства