Суд над Павалам Севярынцам павінен завяршыцца сёньня
https://spring96.org/be/news/17928
2007
2007-08-22T12:24:59+0300
2007-08-22T12:24:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 22 жніўня, ў судзе Маскоўскага раёну Бераcьця працягваецца судовы працэс над вядомым палітыкам Павалам Севярынцам, які быў затрыманы на сядзібе берасьцейскай філіі Партыі БНФ у часе прэзэнтацыі кнігі “Лісты зь лесу”. Палітыка абвінавачваюць у паўторным цягам году парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч. 3 арт. 23.34 КаАП РБ). Зараз судзьдзя Вольга Сьмірнова вядзе допыт сьведкаў з боку абвінавачаньня.
Нагадаем, што ўчора ў судзе быў аб’яўлены перапынак, у сувязі з супярэчлівымі паказаньнямі сведкаў з боку абвінавачваньня. Паўла Севярынца арыштавалі ў Берасьці 19 жніўня падчас прэзэнтацыі ягонай кнігі “Лісты зь лесу”. Разам зь ім было затрымана 28 чалавек.