viasna on patreon

Рашэньне Камітэта па правах чалавека ААН наконт ліквідацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”

2007 2007-08-21T15:41:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах

CCPR/C/90/D/1296/2004

7 жніўня 2007-08-20

Арыгінал: па-ангельску

Камітэт па Правах Чалавека

Дзевяностая сэсія

9 -- 27 ліпеня 2007 г.

Меркаваньні

Нумар паведамлення 1296/2004

Прадстаўлена: Аляксандрам Бяляцкім і іншымі (адвакатам не прадстаўленыя)

Меркаваная ахвяра: аўтары

Дзяржава-удзельнік: Рэспубліка Беларусь

Дата паведамленьня: 8 красавіка 2004 (першапачатковае прадстаўленне)

Дакументальныя спасылкі: рашэньне спэцдакладчыка 97, перададзеннае дзяржаве-удзельніцы 2 ліпеня 2004 г. (не выдадзена ў форме дакумента)

Дата прыняцьця Меркаваньняў: 24 ліпеня 2007 г.

GE.07-43487

Тэма: ліквідацыя праваабарончага аб’яднання паводле судовага рашэння ўладаў дзяржавы-удзельніцы

Пытанні сутнасці: Роўнасць перад законам; забароненая дыскрымінацыя; права на свабоду асацыяцыі; дапушчальныя абмежаванні; права на вызначэньне правоў і абавязкаў ў судовым працэсе, і разбіральніцтва кампетэнтным, незалежным, і бесстароннім судом.

Працэдурныя пытанні: неабгрунтаванасць прэтэнзіяў;

Артыкулы Пакту: Артыкул 14, пункт 1; 22, пункты 1 і 2; 26

Артыкулы Факультатыўнага Пратаколу: Артыкул 2

24 ліпеня 2004 г. Камітэт па Правах Чалавека прымае далучаны тэкст Меркаванняў Камітэту згодна з артыкулам 5, пункт 4 Факультатыўнага Пратаколу адносна паведамлення № 1296/2004.

Дадатак

Меркаванні Камітэту па Правах Чалавека згодна з артыкулам 5, пункт 4 Факультатыўнага Пратаколу да Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах

Дзевяностая Сэсія

адносна

Паведамлення 1296/2004**

Прадстаўленага: Аляксандрам Бяляцкім і іншымі (не прадстаўленыя адвакатам)

Меркаваная ахвяра: аўтары

Дзяржава-удзельнік: Беларусь

Дата паведамленьня: 8 красавіка 2004 (першапачатковае прадстаўленне)

Камітэт па Правах Чалавека, заснаваны згодна з артыкулам 28 Міжнароднага Пакта па Грамадзянскіх і Палітычных Правах,

на сваім паседжанні 24 ліпеня 2007 г.,

скончыўшы разгяд паведамлення № 1296/2004, прадстаўленага ў Камітэт па Правах Чалавека Аляксандрам Бяляцкім ад свайго ўласнага імя і ад імя 10 іншых асобаў згодна з Факультатыўным Пратаколам Міжнароднага Пакта па Грамадзянскіх і Палітычных Правах,

Прыняўшы пад увагу ўсю пісьмовую інфармацыю, прадстаўленую яму аўтарамі паведамлення, і дзяржавай-удзельнікам,

Прымае наступнае:

Меркаванні згодна з пунктам 4 артыкула 5 Факультатыўнага Пратаколу

  1. Аўтарам паведамлення з’яўляецца Аляксандр Бяляцкі, грамадзянін Беларусі, 1962 году нараджэння, які пражывае ў Мінску, Беларусь. Паведамленне прадстаўлена ад яго імя і ад імя 10 іншых грамадзянаў Беларусі, сябраў няўрадавага грамадскага аб’яднання “Праваабарончы Цэнтр ”Вясна” (далей – “Вясна”), якія пражываюць у Беларусі. Ён прадставіў даверанасць, падпісаную ўсімі 10-цю суаўтарамі. Аўтар сцвярджае, што ўсе яны з’яўляюцца ахвярамі парушэння Рэспублікай Беларуст пункта 1 артыкула 14; пунктаў 1 і 2 артыкула 22; і артыкула 26 Міжнароднага Пакта па Грамадзянскіх і Палітычных Правах. Ён не прадстаўлены адвакатам.

Абставіны справы

2.1. Аўтар з’яўляецца старшынём Рады “Вясны”, няўрадавага аб’яднання, зарэгістраванага Міністэрствам Юстыцыі 15 чэрвеня 1999 году. На кастрычнік 2003 г. аб’яднанне мела больш за 150 сябраў у Беларусі, 4 абласныя і 2 гарадскія зарэгістраваныя аддзяленні. Яе дзейнасць уключала маніторынг сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і падрыхтоўка альтэрнатыўных дакладаў па правам чалавека ў Беларусі, якімі карысталіся і на якія спасылаліся структуры ААН. “Вясна” праводзіла назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году, арганізуючы каля 2000 назіральнікаў за працэсам галасавння, а таксама выбары ў мясцовыя саветы 2003 года. Аб’яднанне таксама займалася арганізацыяй акцый і пікетаў у сувязі з рознымі пытаннямі ў сферы правоў чалавека. “Вясна” часта падвяргалася пераследу з боку ўладаў, такімі як адміністратыўнае затрыманне яе сябраў, і праз планавыя і пазачарговыя праверкі яе памяшканняў і дзейнасці міністэрствам юстыцыі і падаткавымі ворганамі.

2.2 У 2003 годзе Міністэрства юстыцыі правяло праверку статутнай дзейнасці аддзяленняў “Вясны” і, 2 верасня 2003 г. падало зыск у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, патрабуючы ліквідыцыі “Вясны” на падставе некалькіх меркаваных парушэнняў, здзейсненых аб’яднаннем. Зыск быў пададзены на падставе артыкула 29 Закону «Аб грамадскіх аб'яднаннях» і артыкулу 57 частка 2.2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. “Вясне” былі прад’яўленыя наступныя абвінавачанні: падача дакумантаў з падробленымі подпісамі сябраў-заснавальнікаў у заяўцы на рэгістрацыю ў 1999 г.; наяўнасць толькі 8, а не 10 сябраў-заснавальнікаў, згодна патрабаванняў, у магілёўскім аддзяленні “Вясны” на момант рэгістрацыі; нявыплата сяброўскіх унёскаў, прадугледжаных статутам “Вясны” і нестварэнне мінскага аддзялення; дзейнасць у якасці грамадскага абаронцы правоў і свабодаў грамадзянаў, якія не з’яўляюцца сябрамі “Вясны”, у Вярхоўным Судзе, насуперак артыкулу 72 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, артыкулу 22 Закону «Аб грамадскіх аб'яднаннях», і ўласныму статуту; і парушэнне выбарчага заканадаўства, быццам бы зьдзейсьненага падчас назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2001 годзе.

2.3 10 верасня 2003 г. Вярхоўны суд пачаў разгляд грамадзянскай справы супраць “Вясны” на падставе зыску Міністэрства юстыцыі. 28 кастрычніка 2003 г. падчас слуханняў суддзя Вярхоўнага Суда задаволіў абвінавачанне ў парушэнні выбарчага заканадаўства, але адхіліў астатнія абвінавачанні, і пастанавіў ліквідаваць “Вясну”. Адносна парушэнняў выбарчага заканадаўства, Вярхоўны Суд пастанавіў, што “Вясна” не выканала ўстаноўленай працэдуры накіравання назіральнікаў на паседжанні выбарчай камісіі і на выбарчыя ўчасткі. Адпаведныя вытрымкі з рашэння Вярхоўнага Суда ад 28 кастрычніка 2003 году казалі:

“А менавіта, арганізацыя дасылала пустыя формы вытрымак з пратаколу паседжанняў Рады ад 18 чэрвенея, 1 і 22 ліпеня, і 5 жніўня 2001 году ў магілёўскую і брэсцкую вобласці. Адпаведна, гэтыя формы былі адвольна запошненыя імёнамі грамадзянаў, адносна якіх не было прынятага рашэння пра накіраванне іх назіральнікамі, і якія не з’яўляліся сябрамі аб’яднання.

У пастаўскім раёне, адзін з сябраў аб’яднання прапаноўваў грошы грамадзянам, якія былі сябрамі ні “Вясны”, ні іншага аб’яднання, за тое, каб тыя былі назіральнікамі на выбарчых участках, і ў іх прысутнасці запаўняў вытрымкі з пратаколаў паседжанняў Рады.

Падобныя парушэнні закону па накіраванні назіральнікаў ад грамадскага аб’яднання адбываліся на выбарчых участках № 30 і № 46 навагрудскага раёну”.

Суд пастанавіў, што парушэнне выбарчага заканадаўства было дастаткова “грубым”, каб прымяніць частку 2 артыкула 57 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. Высновы суду былі падмацаваныя пісьмовым папярэджаннем, вынесеным Міністэрствам юстыцыі кіраўнічаму воргану “Вясны” 28 жніўня 2001 г. і пастановай Цэнтральнай Каміссіі па правядзенню выбараў і рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (далей ЦВК) ад 8 верасня 2001 г. Апошняя пастанова была вынесеная на падставе праверак, здзейсненых Міністэрствам юстыцыі і Генеральнай пракуратурай.

2.4. Рашэнне Вярхоўнага Суда ўступае ў сілу адразу пасля яго прыняцця. Па беларускім заканадаўстве, рашэнне Вярхоўнага Суда з’яўляецца канчатковым і ня можа быць абскарджана ў касацыйным парадку. Рашэнне Вярхоўнага Суда можа быць абскарджана толькі ў парадку нагляда і адменена старшынём Вярхоўнага Суда альбо Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Скарга прадстаўнікоў “Вясны” на імя старшыні Вярхоўнага Суда пра разгляд у парадку нагляда рашэння Вярхоўнага Суда ад 28 кастрычніка 2003 году была адхіленая 24 снежня 2003 году. Іншых унутраных сродкаў прававой абароны для абскарджання рашэння аб ліквідацыі “Вясны” не існуе; унутранае заканадаўства забараняе дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі.

Скарга

3.1. Аўтар сцвярджае, што рашэнне аб ліквідацыі “Вясны” з’яўляецца парушэннем яго правоў і правоў су-аўтараў згодна з артыкулам 22 пунктам 1 Пакту. Ён сцвярджае, што насуперак артыкулу 22, частка 2, абмежаванні, накладзеныя дзяржавай-удзельнікам на выкананне яго правоў, не адпавядаюць крытэрам патрэбы абароны інтарэсаў нацыянальнай альбо грамадскай бяспекі, парадку, здароўя альбо маралі, альбо правоў і свабодаў іншых.

3.2. Аўтар сцвярджае, што яму і іншым суаўтарам было адмоўлена ў роўнасці перад судамі і ў праве на вызначэньне правоў і абавязкаў ў судовым працэсе (артыкул 14. пункт 1 Пакту).

3.3. Аўтар мяркуе, што ўлады дзяржавы-удзельніка парушылі яго правы і правы су- аўтараў на роўнасць перад законам і забарону дыскрымінацыі (артыкул 26), на падставе іх палітычных перакананняў.

3.4. Аўтар аспрэчвае прымяняльнасць закону 57 часткі 2 Грамадзянска-працэсуальнага Кодэксу (параграф 2.3. вышэй) для ліквідацыі “Вясны”. Згодна артыкулу 117, часткі 3 Грамадзянска-працэсуальнага Кодэксу, прававы рэжым адносна грамадскіх аб’днанняў у іх статусе ўдзельнікаў грамадзянскіх зносінаў, з’яўляецца прадметам асобнага закону. Такім чынам, межы “неаднаразовага здзяйснення грубых парушэнняў заканадаўства”, за якія аб’яднанне можа быць ліквідавана ў судовым парадку па артыкуле 57 Грамадзянска-працэсуальнага Кодэксу, мусяць быць вызначаныя на падставе гэтага асобнага закону. Па Законе “Аб грамадскіх аб’яднаннях, аб’яднанне можа быць ліквідавана ў судовым парадку калі яно здзейсніць паўторна напрацягу года дзеянні, за якія яно ўжо атрымала пісьмовае папярэджанне. Па гэтым Законе, і іншых адпаведных асобных законаў, вызначаны наступны спіс “неаднаразовых грубых парушэнняў заканадаўства”: (1) дзейнасць, скіраваная на звяржэнне альбо гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу; парушэнне дзяржаўнай цэласнасці альбо бяспекі; прапаганда вайны, гвалту; распальванне нацыянальнай, рэлігійнай, альбо расавай нянавісці, а таксама дзейнасць, якая можа адмоўна паўплываць на здароўе і маральнасць грамадзянаў; (2) аднаразовае парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, у выпадках, ясна вызначаных беларускім заканадаўствам; (3) парушэнне патрабаванняў пункта 4 частак 1-3 Дэкрэта Прэзідэнта “Аб атрыманні і выкарыстанні бязвыплатнай дапамогі” ад 28 лістапада 2003 г. Па меркаванні аўтара, дзейнасць “Вясны” не адпавядае ніводнай з вышэй пададзеных катэгорыяў. Больш за тое, спасылаючыся на пісьмовае папярэджанне ад 28 жніўня 2001 году і пастанову ЦВК ад 8 верасня 2001 году ў сваім рашэнні ліквідаваць “Вясну”, Вярхоўны Суд фактычна пакараў яе двойчы за адныя і тыя ж дзеянні: першы раз – праз папярэджання Міністэрства юстыцыі, і другі раз – праз рашэнне Вярхоўнага Суда аб ліквідацыі. Аўтар прыходзіць да высновы, што рашэнне аб ліквідацыі “Вясны” было неправавым і палітычна матываваным.

Заўвагі дзяржавы-удзельніка па прымальнасці і сутнасці справы

4.1 5 студзеня 2005 году дзяржава-удзельнік прыгадвае храналогію справы. Яна ўдакладняе, што рашэнне аб ліквідацыі “Вясны” прынятае на падставе артыкула 57 часткі 2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. Далей яна аспрэчвае сцвярджэнне аўтара, што “Вясна” была двойчы пакарана за аднолькавыя дзеянні і сцвярджае, што пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі ад 28 жніўня 2001 году было вынесена ў адказ на парушэнні, здзейсненыя “Вясной” у справаводзтве, а не за парушэнні выбарчага заканадаўства. На думку дзяржавы-удзельніка, падробка подпісаў сябраў і парушэнне статута “Вясны” былі выяўлены падчас працэдуры перарэгістрацыі аб’яднання.

4.2 Далей дзяржава-удзельнік дадае, што прэтэнзіі аўтара паводле артыкула 14, пункта 1 Пакту не падцвярджаюцца матэрыяламі справы грамадзянскай справы “Вясны”. Справа была разгледжаная на адкрытым судовым паседжанні, на запатрабаванне прадстаўніка “Вясны” паседжанне было праведзенае на беларускай мове, і паседжанне было запісанае на аўдыё і відэа-носьбіты. Слуханне адпавядала прынцыпу “роўнасці бакоў”, гарантаванаму артыкулам 19 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. У якасьці прыкладу можна прывесьці факт, што Вярхоўны Суд не падтрымаў усе абвінавачанні, прад’яўленыя ў зыску Міністэрства юстыцыі. Для боку дзяржавы, рашэнне аб ліквідацыі “Вясны” было прынятае на падставе шчыльнага і поўнага аналіза сведчанняў, прадстаўленых абодвума бакамі, а таксама, рашэнне адпавдае законным працэдурам, якія былі ўсталяваныя ў Беларусі.

Камэнтар аўтара адносна заўвагаў дзяржавы-удзельніка

5.1 19 студзеня 2005 году аўтар сцвярджае, што спасылка Вярхоўнага Суда і дзяржавы-удзельніка на артыкул 57, частка 2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу супярэчыць палажэнням артыкула 117, частка 3, таго ж самага Кодэксу (гл. пункт 3.4 вышэй). З-за адсутнасці вызначэння таго, што называецца “паўторнае здзяйсненне грубых парушэнняў закона” у артыкуле 57 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, суд мае шырокую свабоду дзеянняў у вызначэнні гэтага панятка ў кожных канкрэтных абставінах. У выпадку “Вясны”, вярхоўны суд вырашыў, што парушэнне выбарчага заканадаўства, якое, як сцвярджаецца, было дапушчанае падчас назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году, было дастаткова “грубым”, каб стаць прычынай закрыцця “Вясны” праз 2 гады пасьля гэтага. Аўтар яшчэ раз паўтарае, што рашэнне было палітычна матываванае, і наўпрост звязанае з грамадскай і праваабарончай дзейнасцю “Вясны”.

5.2. Аўтар абвяргае аргумант дзяржавы-удзельніка, што пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі ад 28 жніўня 2001 году было вынесена выключна за парушэнні ў справаводстве, і ня тычыліся парушэння выбарчага заканадаўства. Ён спасылаецца на пастанову ЦВК ад 8 верасня 2001 году, якая адкрыта сцвярджае, што супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі і Генеральнай пракуратуры Беларусі правялі праверку адпаведнасці дзейнасці “Вясны” заканадаўству па накіраванні назіральнікаў. Пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі ад 28 жніўня 2001 году было пазьней выкарыстана як падстава для пастановы ЦВК ад 8 верасня 2001 году. У сваю чаргу. Рашэнне Вярхоўнага Суда ад 28 кастрычніка 2003 году аб ліквідацыі “Вясны” было заснавана на тых жа фактах, што і пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі ад 28 жніўня 2001 году.

5.3. Аўтар абвяргае сцвярджэнне дзяржавы-удзельніка, што падробка подпісаў сябраў была выяўленая падчас перарэгістрацыі аб’яднання. Як грамадскаму аб’яднанню, зарэгістраванаму 15 чэрвеня 1999 году, “Вясне” не прыйшлося праходзіць працэдуру перарэгістрацыі. У сваім рашэнні ад 28 кастрычніка 2003 году Вярхоўны Суд адкрыта заявіў, што ён не атрымаў ніякіх доказаў у падтрымку сцвярджэння Міністэрства юстыцыі, што заяўка “Вясны” на рэгістрацыю у 1999 годзе ўтрымлівала падробленыя подпісы сябраў. Аўтар дадае, што Вярхоўны Суд не падтрымаў і іншых абвінавачанняў з зыску Міністэрства юстыцыі, акрамя тых, што тычыліся парушэння артыкула 57, частка 2, Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу.

5.4. 5 кастрычніка 2006 году, аўтар дадае, што з моманту ліквідацыі “Вясны”, дзяржава-удзельнік увяла новыя палажэнні, згубныя для ажыццяўлення правоў на свабоду выяўлення, мірныя сходы і асацыяцыі, якія прадстаўляюць вельмі сур’ёзную пагрозу для існавання незалежнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Сярод іх – папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі, падпісаныя Прэздэнтам 13 снежня 2005 году і ўвашоўшыя ў сілу з 20 снежня 2005 году, якія ўвялі крымінальную адказнасць за дзейнасць, якая праводзіцца прыпыненым альбо ліквідаваным аб’яднаннем альбо фундацыяй. Новы артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу кажа, што любы, хто арганізоўвае дзейнасць прыпыненага, ліквідаванага, альбо незарэгістраванага аб’яднання, можа быць падвергнуты штрафу, арышту тэрмінам да 6 месяцаў, альбо “абмежаванню свабоды” на тэрмін да 2 гадоў. У 2006 годзе, чатыры сябры няўрадавага аб’яднання “Партнёрства” былі асуджаны па артыкуле 193-1 на розныя тэрміны пазбаўлення волі. Аўтар просіць Камітэт разглядаць яго скаргу адносна артыкула 22 пункт 1 Пакту ў святле новага заканадаўства, якое ўводзіць крымінальную адказнасць за дзеянне незарэгістраваных аб’яднанняў ў Буларусі.

Пытанні і працэдура іх разгляду ў Камітэце

Рашэнне аб прыймальнасці

6.1 Перад разглядам любога сцверджання, якое ўтрымліваецца ў паведамленні, Камітэт па Правах Чалавека мусіць, адпаведна правілу 93 свайго рэгламенту, вырашыць, ці прымальны будзе разгляд справы ў рамках Факультатыўнага Пратаколу да Пакту.

6.2. Камітэт высветліў, згодна з патрабаваннем артыкула 5 пункта 2 Факультатыўнага Пратаколу, што тое самае пытанне не разглядаецца паводле іншай працэдуры міжнароднага расследвання, і зазначыў, што дзяржава-удзельнік не аспрэчвала факту вычарпання ўнутраных сродкаў судовай абароны ў дадзеным паведамленні.

6.3. Адносна сцверджанага парушэння артыкула 14, пункта 1, і артыкула 26 Пакту, што аўтару было адмоўлена ў праве на роўнасць перад судом, на разбіральніцтва кампэтэнтным, незалежным, і бесстароннім судом, і на роўную абарону закона ад дыскрымінацыі, Камітэт лічыць, што гэтыя прэтэнзіі недастаткова абгрунтаваныя для мэтаў прымальнасці. Такім чынам, яны не прымальныя згодна артыкула 2 Факультатыўнага Пратаколу.

6.4. Камітэт лічыць астатнюю прэтэнзію аўтара адносна артыкула 22 дастаткова абгрунтаванай, і , адпаведна, абвяшчае яе прымальнай.

Разгляд справы па сутнасці

7.1. Камітэт па Правах Чалавека разгледзеў паведамленне ў святле ўсёй інфармацыі, прадстаўленай бакамі, згодна артыкула 5 пункта 1 Факультатыўнага Пратаколу.

7.2. Пытанне, вынесенае на разгляд Камітэтам – ці ліквідацыя “Вясны” з’яўляецца парушэннем права аўтара і су-аўтарам на свабоду аб’яднанняў. Камітэт зазначае, што па неаспрэчанай інфармацыі аўтара, “Вясна” была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 15 чэрвеня 1999 году і ліквідавана пастановай Вярхоўнага Суда 28 кастрычніка 2003 году. Ён нагадвае, што ўнутранае заканадаўства забараняе дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў ў Беларусі і прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць асобных сяброў такіх аб’яднанняў. У гэтым сэнсе, Камітэт лічыць, што права на свабоду аб’яднанняў тычыцца не толькі права стварыць аб’яднанне, але і гарантуе права такой аб’яднання на свабоднае ажыццяўленне яго статутнай дзейнасці. Адпаведная абарона, згодна артыкула 22, пашыраецца на ўсю дзейнасць аб’яднання, а ліквідацыя аб’яднання мусіць адпавядаць патрабаванням пункта 2 гэтага палажэння. Беручы пад увагу сур’ёзныя наступствы для аўтара, су-аўтараў і іх аб’яднання ў дадзеным выпадку, Камітэт прыходзіць да высновы, што ліквідацыя “Вясны” з’яўляецца ўмяшальніцтвам у свабоду аб’яднанняў аўтара і яго су-аўтараў.

7.3. Камитэт личыць, што, згодна з артыкулам 22 пунктам 2, дзеля апраўдання умяшальніцтва ў свабоду аб’яднанняў, любое абмежаванне гэтага права мусіць сукупна адпавядаць наступным умовам: (а) яно мусіць быць прадугледжана законам; (b) можа быць накладзена толькі дзеля адной з мэтаў, вызначаных пунктам 2; (c) мусіць быць “неабходным у дэмакратычным грамадстве” для дасягнення гэтых мэтаў. Спасылка на паняцце “дэмакратычнае грамадства” азначае, што, на думку Камітэта, існаванне і дзейнасць аб’яднанняў, улучна з тымі, што прасоўваюць ідэі, якія неабавязкова добра прымаюцца урадам альбо большасцю насельніцтва, з’яўляецца краевугольным камянём дэмакратычнага грамадства. Само існаванне разумных і аб’ектыўных апраўданняў для абмежавання права на свабоду аб’яднанняў не з’яўляецца дастатковым. Дзяржава-удзельнік мусіць прадэманстраваць, што забарона аб’яднання неабходная для прадухілення сапраўднай, а не толькі гіпатэтычнай небяспекі для нацыянальнай бяспекі альбо дэмакратычнага ладу, і што менш жорсткія меры будуць недастатковымі для дасягнення тых жа мэтаў.

7.4. У дадзеным выпадку, пастанова суда аб ліквідацыі “Вясны” грунтуецца на бачных парушэннях выбарчага заканадаўства дзяржава-удзельніка, здзейсненых аб’яднаннем падчас назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году. Гэтае de facto абмежаванне свабоды аб’яднанняў мусіць быць ацэнена ў святле наступстваў для аўтара, су-аўтараў і аб’яднання.

7.5. Камітэт адзначае, што аўтар і дзяржава-удзельнік разыходзяцца ў інтэрпрэтацыі артыкула 57, часткі 2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, і яго сумяшчальнасці з адмысловым заканадаўствам, што ўсталёўвае прававы рэжым адносна грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі. Камітэт лічыць, што нават калі б парушэнні, дапушчаныя “Вясной”, падпадалі б пад катэгорыю “неаднаразовага здзяйснення грубых парушэнняў заканадаўства”, дзяржава-удзельнік не прадставіла ніякіх праўдападобных аргументаў што да таго, ці адпавядалі падставы для ліквідацыі “Вясны” якому-небудзь з крытэраў, вызначаных у артыкуле 22, пункце 2, Пакту. Па сцверджанні Вярхоўнага Суда, парушэнне выбарчага заканадаўства складалася з невыканання “Вясной” усталяванай працэдуры накіравання назіральнікаў на паседжанні выбарчых камісіяў і на выбарчыя ўчасткі; і прапановы заплаціць трэцім асобам, якія не з’яўляліся сябрамі “Вясны”, за іх паслугі ў якасці назіральнікаў (гл. Пункт 2.3. вышэй). Улічваючы сур’ёзныя наступствы ліквідацыі “Вясны” для ажыццяўлення аўтарам і яго су-аўтарамі права на свабоду аб’яднанняў, а таксама незаконнасць дзейнасці незарэгістраваных аб’яднанняў у Беларусі, Камітэт пастанаўляе, што ліквідацыя аб’яднання з’яўляецца несувымернай мерай і не адпавядае патрабаванням артыкула 22, пункта 2. Такім чынам, правы аўтараў, згодна артыкула 22, пункта 1, былі парушаныя.

8. Камітэт па Правах Чалавека, дзейнічаючы ў алпаведнасці з артыкулам 5, пунктам 4 Факультатыўнага Пратаколу Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, мяркуе, што інфармацыя, якой ён валодае, выяўляе парушэнне дзяржавай-удзельнікам артыкула 22, пункта 1, гэтага Пакту.

9. Адпаведна з артыкулам 2, пунктам 3 (а) Пакту, Камітэт лічыць, што аўтар і су-аўтары маюць права на адпаведныя сродкі прававой абароны, якія ўключаюць перарэгістрацыю “Вясны” і кампенсацыю. Таксама абавязкова прыняць меры для прадухілення здарэнняў падобных парушэнняў у будучыні.

10. Памятаючы пра тое, што, стаўшы ўдзельнікам Факультатыўнага Пратаколу, дзяржава-удзельнік прызнала права Камітэта вызначаць, ці адбылося парушэнне Пакту, ці не, і тое, што, згодна з артыкулам 2 Пакту, дзяржава-удзельнік абавязалася гарантаваць кожнай асобе на яе тэрыторыі альбо падпадаючай пад яе юрысдыкцыю правы, прызнаныя Пактам, і забяспечваць эфэктыўныя сродкі прававой абароны, калі было вызначана, што парушэнне мела месца, Камітэт жадае атрымаць напрацягу 90 дзён ад дзяржавы-удзельніка інфармацыю аб мерах, прадпрынятых для выканання Меркаванняў Камітэту. У дадатак, Камітэт зьвяртаецца з просьбай да дзяржавы-удзельніка апублікаваць Меркаванні Камітэту.

[Прынята па ангельску, французску, і гішпанску, але ангельскі тэкст з’яўляецца арыгінальнай версіяй. Пазьней будзе выдадзена па арабску, кітайску, і руску як частка штогадовага дакладу Камітэту для Генеральнай Асамблеі.]

*адкрыты для публікі рашэннем Камітэту па Правах Чалавека.

** Наступныя сябры Камітэту прысутнічалі пры разглядзе дадзенага паведамлення: Mr. Abdelfattah Amor, Mr. Prafullachandra Natwarlal Bhagwati, Mr. Yuji Iwasawa, Mr. Edwin Johnson, Mr. Walter Kälin, Mr. Ahmed Tawfik Khalil, Ms. Zonke Zanele Majodina, Ms. Iulia Antoanella Motoc, Ms. Elisabeth Palm, Mr. José Luis Pérez Sanchez-Cerro, Mr. Rafael Rivas Posada, Sir Nigel Rodley and Mr. Ivan Shearer.

Пакт і Факультатыўны Пратакол уступілі ў сілу для Беларусі 23 сакавіка 1976 году і 30 снежня 1992 году адпаведна.

Артыкул 29 закону “Аб грамадзкіх аб’яднаннях” прадугледжвае, што аб’яднанне можа быць ліквідавана пастановай суда, калі: (1) яно ажыццяўляе дзейнасць, апісаную ў артыкуле 3 [дзейнасць, скіраваная на звяржэнне альбо гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу; парушэнне дзяржаўнай цэласнасці альбо бяспекі; прапаганда вайны, гвалту; распальванне нацыянальнай, рэлігійнай, альбо расавай нянавісці, а таксама дзейнасць, якая можа адмоўна паўплываць на здароўе і маральнасць грамадзянаў]: (2) яно зноўку напрацягу года ажыццявіць дзейнасць, за якое ўжо атрымала пісьмовае папярэджанне; і (3) сябры-заснавальнікі здзейсняць правапарушэнні гэтага альбо іншых законаў падчас рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Грамадскае аб’яднанне можа быць ліквідавана ў судовым парадку за аднаразовае парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, у выпадках, ясна вызначаных беларускім заканадаўствам. Артыкул 57, частка 2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу прадугледжвае працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы ў судовым парадку, калі юрыдычная асоба вядзе неліцэнзаваную дзейнасць альбо дзейнасць, забароненую законам, альбо калі яно неаднаразова здзейсніла грубыя парушэнні заканадаўства.

Артыкул 72 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу гучыць:

“прадстаўніком у судзе можа быць дзеяздольная асоба, якая мае належным чынам аформленыя паўнамоцтвы на вядзенне справаў у судзе, за выключэннем асобаў, пералічаных у артыкуле 73 гэтага Кодэксу.

Прадстаўнікамі ў судзе могуць быць:

1) адвакаты;

2) супрацоўнікі юрыдычных асобаў – па справах гэтых асобаў;

3) упаўнаважаныя прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый), якім законам прадастаўлена права прадстаўляць і абараняць у судзе правы і законныя інтарэсы сябраў гэтых грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый), і іншых асобаў;

4) упаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацыяў, якім заканадаўствам прадастаўлена права прадстаўляць і абараняць у судзе правы і законныя інтарэсы іншых асобаў;

5) законныя прадстаўнікі;

6) блізкія сваякі, супруг(супруга);

7) прадстаўнікі, прызначаныя судом;

8) адзін з працэсуальных саўдзельнікаў – па даручэнні гэтых саўдзельнікаў.”

Артыкул 22, частка 2, Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” гучыць:

“Грамадскія аб’яднанні маюць права прадстаўляць і абараняць правы і законныя інтарэсы сваіх сябраў (удзельнікаў) ва ўрадзе, камэрцыйных і грамадскіх ворганах і структурах”.

Была зроблена спасылка на пастанову Цэнтральнай Камісіі па выбарах і Правядзенню Рэспубліканскіх Рэфэрэндумаў ад 8 верасня 2001 году.

Supra n.2.

Аўтар спасылаецца на даклад Міжнароднай Судовай Назіральнай Місіі Міжнароднай Фэдэрацыі Правоў Чалавека і Сусветнай Аргнізацыі Супраць Катаванняў “Беларусь: “Ліквідацыя” незалежнай грамадзянскай супольнасці”, красавік 2004, ст. 12-16, у падтрымку сваёй скаргі.

Карнеенка і інш. супраць Беларусі, паведамленне 1274/2004, Меркаванни прынятыя 31 кастрычника 2006 году para.7.2.

Ibid, para.7.3.

Jeong-Eun Lee супраць Рэспублікі Карэя, паведамленне No. 1119/2002, Меркаванні прынятыя 20 ліпеня 2005, para.7.2.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства