Акцыя 30 кастрычніка ў Віцебску, прысьвечаная Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, скончалася затрыманьнем удзельнікаў.
https://spring96.org/be/news/178
2002
2002-10-31T10:00:00+0200
2002-10-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі выйшлі на Прывакзальную плошчу Віцебска пад нацыянальнымі бел-чырвона-белым сьцягам з лозунгамі “Абаронім палітыкаў ад перасьледу і татальнага кантролю ўладаў”, “У Беларусі няма разумнай палітыкі і эканомікі, але ёсьць дыктатура”, “Што з намі будзе, калі мы будзем маўчаць?” Усе удзельнікі акцыі былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС Чыгуначнага раёну г. Віцебска. Сярод затрыманых -- Эла Канавалава, Тацьцяна Зайкава, Хведара Бакуноў, Вадзім Краўцоў, Алег Шульгін, Яўген Канстанцінаў і Аляксандр Бакулін