У Віцебску затрыманы Вячаслаў Токараў
https://spring96.org/be/news/17676
2007
2007-07-28T07:33:47+0300
2007-07-28T07:33:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пад час святкаваньня дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік гарадской філіі Партыі БНФ Вячаслаў Токараў. Як зафіксавалі на відэакамеру пераапранутыя супраўнікі міліцыі, менавіта ён запусціў у неба над горадам бел-чырвона-белы сцях на надзіманых шарах.
27 ліпеня ў Віцебску прадстаўнікі дэмакратычных партых і грамадскіх няўрадавых арганізацый сабраліся на плошчы Тысячагоддзя, дзе спявалі песні ды частаваліся хатнімі прысмакамі. Увесь час іх дзеяньні фіксаваліся цывільнымі асобамі і міліцыяй.