Эўразьвяз занепакоены арыштамі моладзевых актывістаў
https://spring96.org/be/news/17652
2007
2007-07-27T08:33:16+0300
2007-07-27T08:33:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала трывогу ў зьвязку з паведамленьнямі аб арыштах і затрыманьнях, якія паступаюць зь Менску.
Паводле эўракамісара, арышт на 15 сутак Паўла Севэрынца і Алексея Шэіна ды затрыманьні іншых моладзевых актывістаў маюць палітычную падставу. Яна адзначае, што “беларускія законы абмяжоўваюць эфэктыўную дзейнасьць апазыцыі і няўрадавых арганізацый. Летась у турму быў кінуты палітычны апанэнт прэзыдэнта Лукашэнкі Аляксандар Казулін, які дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні”.
“Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць ўсіх затрыманых па палітычных матывах”, заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.