viasna on patreon

Максімальнае пакараньне за віншаваньне з днём народзінаў Дашкевіча

2007 2007-07-24T11:11:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Менска ўчора адбыўся суд над моладзевымі актывістамі, сябрамі “маладога фронту” Кірылам Мацкевічам і Уладзімерам Сяргеевым. Яны былі эатрыманы ў пятніцу, 20 ліпеня.


Нагадаем, што актывісты “Маладога фронту” намерваліся прымацаваць да парэнчаў маста над Нямігай расцяжку з віншаваньнем палітзняволенаму Змітру Дашкевічу і былі затрыманыя па гарачых слядах міліцыянтамі. У Цэнтральны РАУС былі дастаўлены Кірыл Мацкевіч і Уладзімер Сяргееў, на якіх быў складзены пратаколы.
Аднак да канца працоўнага дня іх не паспелі даставіць у суд таму выходныя дні актывісты правялі ў прыёмніку-размерквальніку на Акрэсціна. Актывістаў абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).


Адміністрацыйную справу ўчора разглядала судзьдзя Натальля Паўлючкова.

Супрацоўнік ДАІ СяргейТуркін засведчыў на судзе, што Кірыл Мацкевіч падчас затрыманьня пачаў кідацца на міліцыянта і разьдзіраць ягоную вопратку. Судзьдзя палічыла гэтыя доказы пераканаўчыя, і пасьля невялікага перапынку вынесла маладафронтаўцам максімальныя прысуды. Кірыла Мацкевіч і Уладзімер Сяргееў асуджаныя на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства