viasna on patreon

КДБ не выпускае з краіны актывіста Руху “За Свабоду”

2007 2007-07-18T16:39:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт дзяржаўнай бяспекі заблакаваў выдачу штампа на выезд ва ўсе краіны свету для актывіста Руху “За Свабоду”, аднаго з арганізатараў даезду беларускай моладзі на фестываль “Басовішча”, Андрэя Шарэнды. На думку актывіста, гэта звязана са спробамі ўлады сарваць арганізацыю даезда моладзі на фестываль беларускай музыкі, які пройдзе 19-21 ліпеня ў Польшчы.

 20 дзён таму каардынатар Руху “За Свабоду” па Брэсце Андрэй Шарэнда падаў дакументы на тэрміновае атрыманне штампа аб выездзе ва ўсе краіны свету.

- Я прыйшоў у вызначаны тэрмін, аднак супрацоўнікі папрасілі мяне зайсці праз некалькі дзён. Так мяне адсылалі некалькі разоў, - паведаміў Андрэй Шарэнда. – А сёння ў АВІРы мне сказалі, што рашэнне аб выдачы штампа на выезд ва ўсе краіны свету заблакавана Камітэтам дзяржбяспекі і з усімі пытаннямі я павінен звяртацца да іх.

На думку Андрэя Шарэнды, гэта падзея з’яўляецца спробай улады сарваць даезд беларускіх удзельнікаў на фестываль беларускай мызыкі Басовішча ў Польшчы.

Нагадаем, Рух “За Свабоду” з’яўляецца арганізатарам даезду беларускай моладзі на фестываль “Басовішча”, які адбудзецца 19-21 ліпеня ў польскім горадзе Гарадок. Дзякуючы намаганням актывістаў, для беларускай моладзі арганізаваны бясплатны даезд з польскага памежжа да месца правядзення фестывалю - м. Гарадок.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства