Справу Шульжыцкага перагледзіць Смаргонскі суд
https://spring96.org/be/news/17570
2007
2007-07-17T13:06:26+0300
2007-07-17T13:06:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора ў абласным судзе судзьдзя І.Собаляў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й прыняў рашэньне накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага не перагляд у Смаргонскі суд.
Суд над Шульжыцкім адбываўся ў Смаргоні ў траўні. Яго затрымалі міліцыянты за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода, але пратакол склалі за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.
Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня. З гэтым рашэньнем не пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.
Дата перагляду справы пакуль невядомая.