Магілёў: непаўналетняга актывіста адпусьцілі пасьля “прафіляктычнай гутаркі”
https://spring96.org/be/news/17566
2007
2007-07-17T09:52:20+0300
2007-07-17T09:52:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру “Зьніклыя людзі ў Беларусі”.
У Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва актывіста пратрымалі больш за гадзіну. Цягам гэтага часу яму забаранялі адказваць на тэлефанаваньні.
Міліцыянты спраўдзілі ягоныя пашпартныя зьвесткі, а таксама правялі прафіляктычную гутарку, у часе якой маёр Паркоў прапанаваў Кастусю інфармаваць яго пра меркаваныя акцыі апазыцыі і іхных арганізатараў.