Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі учора быў выпушчаны з упраўленьня міліцыі без складаньня пратаколу
https://spring96.org/be/news/17549
2007
2007-07-13T13:01:10+0300
2007-07-13T13:01:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, а таксама два актывісты апазіцыі Мікалай Прыварнікаў і Павел Бараноўскі, былі затрыманыя ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ нібыта за распаўсюджваньне агітацыйнай прадукцыі з запрашэньнем прыняць удзел у Еўрапейскім Маршы.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, актывісты 12 ліпеня ўвечары былі дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Менска, дзе іх пратрымалі каля гадзіны. Паколькі ў затрыманых не аказалася ні ўлётак, ні налепак, іх адпусьсілі, папярэдзіўшы пры гэтым, што магчыма дадаткова выклічуць у РАУС на наступны дзень.