viasna on patreon

Спыненая крымінальная справа супраць чальцоў Саюза палякаў

2007 2007-07-12T11:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Справа была зачыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства ў нашых дзеяньнях. Варта таксама ўзгадаць, што пасьля таго, як справа была адноўленая, была досыць моцная рэакцыя польскага боку, якая, думаю, таксама прымусіла іх спыніць справу. Зь іншага боку, тэрмін даўнасьці гэтай справы мінае дзесьці праз два тыдні й яна так ці інакш была б зачыненая”, -- паведаміў актывіст Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут “Польскаму радыё”.

Крымінальная справа была распачатая ў 2005 годзе па факце запалохваньня чальцамі СПБ дырэктара Польскага дому ў Шчучыне. Пасьля абраньня старшынёю СПБ Анжалікі Борыс, з Горадні ў Шчучын накіравалася рэвізійная камісія для праверкі фінансавага становішча Польскага дому. Аднак дырэктар установы Віктар Богдан адмовіўся прадставіць адпаведную дакумэнтацыю, а пазьней паскардзіўся, што яго спрабавалі завэрбаваць і запалохаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства