Эстафета салідарнасьці з Андрэем Клімавым
16 ліпеня ў 18:00 у Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) адбудзецца акцыя Салідарнасьці з Андрэем Клімавым і іншымі палітычнымі вязьнямі нашае краіны. Беларусы выйдуць на цэнтральную плошчу сталіцы, каб патрабаваць ад уладаў неадкладнага вызваленьня людзей, што знаходзяцца ў няволі за свае палітычныя погляды.
Плянуецца, што на плошчы адбудзецца ланцуг неабыякавых людзей, беларусы будуць трымаць у рукох партрэты Андрэя Клімава, Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Аляксандра Казуліна й іншых беларускіх палітвязьняў. Тым, хто зараз знаходзіцца ў беларускіх турмах вельмі патрэбная нашая Салідарнасьць, кожны сумленны грамадзянін краіны павінен патрабаваць ад уладаў неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных, бо гэтыя людзі ахвяравалі сваёю ўласнаю свабодаю дзеля волі кожнага з нас і толькі разам мы зможаш прымусіць бязбожную ўладу іх вызваліць. 16 ліпеня 18:00 плошча Каліноўскага (ст.м.Купалаўская – Кастрычніцкая).