viasna on patreon

У Оршы з друкаванымі выданьнямі затрыманы “маладафронтавец”

2007 2007-07-09T09:10:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Супрацоўнікамі аршанскай міліцыі позна вечарам 8 ліпеня быў затрыманы сябра “Маладога фронту” Ігар Казмірчак.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у юнака былі знойдзены рэгіянальны бюлетэнь “Вольнае паветра”, выданьні “Аршанскі весьнік” і “Права на волю”, усяго каля 70 асобнікаў. Моладзевага актывіста даставілі ў Аршанскі РАУС, дзе пратрымалі каля 2 гадзін. Пад час знаходзаньня ў пастарунку супрацоўнікамі міліцыі быў складзены пратакол ад канфіскацыі друкаванай прадукцыі і ўзята пісьмовае абавязацельства, што Казмірчак з’явіцца 9 ліпеня ў 10 гадзін у Аршанскім РАУСе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства