Актывіста Барыса Хамайду міліцыя папярэдзіла па-добраму
https://spring96.org/be/news/17449
2007
2007-07-06T13:12:55+0300
2007-07-06T13:12:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня раніцай у Віцебску быў затрыманы найстарэйшы мясцовы апазіцыянер, распаўсюднік незалежнага друку Барыс Хамайда.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, прыкладна ў 11 гадзін да яго падыйшлі міліцыянты і адвезьлі ў Чыгуначны РАУС. Пасля прафілактычнай гутаркі праз паўгадзіны Хамайду адпусьцілі, папярэдзіўшы, каб сёньня яго на вуліцах горада больш не бачылі. Прычыну растлумачылі досыць проста: “Вы самі ведаеце чаму”. Справа ў тым, што на адкрыцьцё “Славянскага базару” плануе прыбыць кіраўнік дзяржавы. Таму мясцовая міліцыя і нервуецца: як бы чаго не здарылася. Менавіта таму, віцебскіх уладальнікаў аўто папярэджваюць, каб не спыняліся і не пакідалі аўтамабіляў на цэнтральных вуліцах горада.