Акцыі на плошчы Бангалор забароненыя
https://spring96.org/be/news/17432
2007
2007-07-05T14:55:17+0300
2007-07-05T14:55:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні ў парку Дружбы народаў пікетаў у падтрымку Аляксандра Казуліна. Сёння заяўнік пікетаў намеснік старшыні Менскага гарадскога камітэта БСДП Аляксей Сігаеў атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкама М.Ціценкова.
У адказе адзначаецца, што “з 5 па 14 ліпеня на тэрыторыі парку “Дружбы народаў” будуць праводзіцца працы па рамонце паркавага абсталявання і ўборцы тэрыторыі. У сувязі з вышэйадзначаным, Менгарвыканкам не дазваляе правядзенне з 5 па 14 ліпеня пікетаў і мітынгаў у парку “Дружбы народаў”.
З свайго боку Аляксей Сігаеў мае намер прапанаваць кіраўніцтву горада дапамогу моладзі ў добраўпарадкаванні парку, паведамляе БелаПАН.