Вільня чакае вас
ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ
www.ehu.lt
ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ
КАМБІНАВАНАЯ ПРАГРАМА “БЕЛАРУСІСТЫКА”
Бакалаўрскія праграмы:
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
«Ахова і выкарыстанне культурнай спадчыны»
«Візуальны дызайн і медыя»
«Тэорыя і практыка сучаснага мастацтва»
Магістратура:
«Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны»
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎСІХ БАКАЛАЎРСКІХ ПРАГРАМАЎ
• вочная и завочная формы навучання;
• актыўнае выкарыстанне ў навучанні сучасных інфармацыйных тэхналогій;
• фундаментальная міждысцыплінарная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
• фармаванне камунікатыўных і крэатыўных навыкаў;
• валоданне двума замежнымі мовамі і магчымасць вывучэння літоўскай мовы і культуры;
• на большасці факультэцкіх праграмаў лекцыі і семінары праводзяцца на беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах;
• атрыманне дыплома дзяржаўнага ўзору Літоўскай Рэспублікі, якія прызнаецца ў краінах Еўрапейскага Саюзу.
Аснову камбінаванай праграмы “Беларусістыка” складае разуменне гісторыка-культурнай спадчыны як аднаго з важнейшых рэсурсаў палітычных, сацыяльных, культурных і эканамічных трансфармацый, што забяспечваюць інтэграцыю Беларусі ў еўрапейскую прастору.
“ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ І КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ” – гэта
• дыплом “бакалаўр гісторыі” еўрапейскага ўзору;
• грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, этналогіі, археалогіі;
• унікальная магчымасць жыць і вывучаць гісторыю ў горадзе, вуліцы якога памятаюць вялікага князя Гедыміна, першадрукара Францішка Скарыну, паэта Адама Міцкевіча і паўстанца Кастуся Каліноўскага. У Вільні жывуць традыцыі шматнацыянальнага Вялікага княства Літоўскага, дзе пераважаў дух нацыянальнай і рэлігійнай талеранцыі;
• сустрэчы і кантакты з вядомымі беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі, паэтамі, журналістамі і палітыкамі.
• Выпускнікі праграмы могуць выступаць у якасці экспертаў па праблемам гістарычнай спадчыны, весці самастойныя даследаванні ў галіне гістарычнай навукі альбо працягваць навучанне ў магістратуры; працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў.
Спецыялізацыя “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі.
Упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе “чалавечым вымярэнні”. Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю. Спецыфіка праграмы заключаецца таксама ў спалучэнні працэсу навучання і навуковай дзейнасці ў гуртках, лабараторыях і цэнтрах Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі. Кіраваць навуковай працай будуць вядомыя ў беларускія даследчыкі (Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Сяргей Токць, Валянцін Голубеў, Алесь Смалянчук ды інш.). Нарэшце, студэнты атрымаюць рэдкую магчымасць жыць і вывучаць гісторыю ў горадзе, вуліцы якога памятаюць вялікага князя Гедыміна і першадрукара Францішка Скарыну, паэта Адамі Міцкевіча і паўстанца Кастуся Каліноўскага, супрацоўнікаў рэдакцыі “Нашай Нівы” і вучняў віленскай беларускай гімназіі.
У Вільні яшчэ жывуць традыцыі шматнацыянальнага Вялікага Княства Літоўскага, дзе дамінаваў дух нацыянальнай і рэлігійнай талеранцыі. У Вільні актыўна развівалася таксама беларуская культура. Яна і сёння жыве там. Студэнты ЕГУ маюць магчымасць сустракацца з вядомымі беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі і паэтамі, журналістамі і палітыкамі.
Выпускнікі спецыялізацыі атрымаюць дыплом “бакалаўр гісторыі” еўрапейскага ўзору, а разам з ім грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, этналогіі і археалогіі.
Выпускнікі спецыялізацыі “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” могуць выступаць экспертамі па праблемам гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў галіне гістарычнай навукі, працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў альбо працягваць навучанне ў магістратуры, у т.л. па гуманітарным спецыяльнасцям, непасрэдна не звязаным з гісторыяй.
Кіраўнік праграмы – доктар гістарычных навук Алесь Фёдаравіч Смалянчук (smalian2001@tut.by)
Інфармацыю пра паступленне можна ўбачыць на сайце ЕГУ (www.ehu.lt)
Чакаем у Вільні!