viasna on patreon

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбудзецца судовае паседжаньне па справе дэпартаванага пастара Яраслава Лукасіка

2007 2007-06-26T19:11:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла ПЦ "Вясна" Натальля Лукасік, сёньня, 26 чэрвеня, у 15-30 адбудзецца судовы разгляд справы па іску пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка, дэпартаванага з Беларусі 6 чэрвеня. Ён просіць прызнаць незаконным рашэньне старшыні Цэнтральнага РУУС сталіцы ад 30 траўня, згодна з якім ён быў аштрафаваны за правядзеньне несанкцыянаванага набажэнства ў сьвята Тройцы, а таксама атрымаў загад аб дэпартацыі з Беларусі да 7 чэрвеня і забарону на ўезд у краіну на працягу 5 гадоў.
Гэта адбылося ў зьвязку з тым, што 8 траўня аддзел па грамадзянству і міграцыі Мядзельскага РАУС ануляваў актывісту менскай евангельскай царквы Яна Прадвесьніка грамадзяніну Польшчы Яраславу Лукасікі від на сталае жыхарства за нібыта ажыцьцяўленьне дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у сьферы міжканфесійных зносін". Неабгрунтаванае абвінавачаньне ў падобнай дзейнасьці грунтуецца на нейкай інфармацыі з КДБ, аднак усе спробы сям'і пастара даведацца, што канкрэтна шкоднага зрабіў Яраслаў Лукасік, плёну не далі. Як не дало плёну і абскарджаньне рашэньня Мядзельскага РАУС аб ануляваньні віду на жыхарства: 15 чэрвеня судзьдзя Мядзельскага райсуду Ігар Маташнюк прызнаў яго законным, нягледзячы на адсутнасьць доказаў.
Акрамя таго, Натальля Лукасік зьвярталася ў адміністрацыю прэзідэнта і ў Міністэрства ўнутраных справаў з патрабаваньнем не высылаць мужа і бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей, якія зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Аднак адказу дагэтуль няма. У выпадку, калі дабіцца справядлівасьці праз суды яны не змогуць, то таксама будуць вымушаныя пакінуць радзіму, бо сям'я павінна жыць разам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства