viasna on patreon

На тры месяцы прыпынена дзейнасьць ліцэнзіі на выданьне штотыднёвіка “Рэгіянальныя ведамасьці”.

2004 2004-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта незалежная газэта выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласьці й мае наклад 4 тысячы асобнікаў.Міністэрства інфармацыі й друку прад’явіла газэце шэраг прэтэнзіяў. У міністэрстве лічаць, што цяперашняя тэматыка, тэрыторыя распаўсюджаньня, пэрыядычнасьць і мова “Рэгіянальных ведамасьцяў” не адпавядаюць інфармацыі, якая была заяўлена пры рэгістрацыі.

У дэмакратычным асяродзьдзі Горак прычыны прыпыненьня ліцэнзіі лічаць за фармальныя і гавораць пра палітычныя матывы, бо “Рэгіянальныя ведамасьці” выказвалі адрознае ад афіцыйнага гледзішча на палітычную сытуацыю ў краіне — у прыватнасьці, на рэфэрэндум, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства