У Оршы затрымалі старшыню абласной арганізацыі АГП, кандыдата ў дэпутаты Генадзя Ананьева.
https://spring96.org/be/news/1724
2004
2004-10-04T10:00:00+0300
2004-10-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Прычынай для затрыманьня, паводле словаў спадара Ананьева, сталася ўласная агітацыйная ўлётка, якую ён трымаў у руцэ.
Прачакаўшы ў мліцыі каля дзьвюх гадзінаў, Генадзь Ананьеў запатрабаваў, каб альбо складалі пратакол, абгрунтаваўшы там прычыну затрыманьня, альбо адпускалі яго й сябра ініцыятыўнае групы. Супрацоўнкі Міліцыі пагадзіліся на апошнім, і дазволілі затрыманаму пакінуць памяшканьне без усялякіх тлумачэньняў.
Паводле гэтага факту кандыдат у дэпутаты Генадзь Ананьеў будзе пісаць скаргу ў раённую пракуратуру.