viasna on patreon

За віцебскімі назіральнікамі сочаць?

2004 2004-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра такую магчымасьць ў паведаміў Міхаіл Паўлаў, сябра ПЦ «Вясна» у Віцебску: «30 верасьня ў Віцебску ў офісе грамадскай арганізацыі "Самакіраванне і грамадства" па вул. Герцэна 10/7 адбыўся сход асобаў, якія будуць удзельнічаць у назіранні за выбарамі у палату прадстаўнікоў і на рэферэндуме 17.10.04. Начальнік ЖЭК Віцебскага будтрэста №9, папрасіў паказаць гэтае памяшканне нейкаму чалавеку, якога прадставіў як прадпрымальніка, але не назваў ягонае імя.Гэты чалавек агледзеў памяшканне, зрабіў замер вакна, агледзеў шпалеры за плакатамі, за канапай. Мне гэты чалавек падаўся непадобным на прадпрымальніка і таму на вуліцы я вырашыў прасачыць маршрут яго далейшага руху.Я запомніў аўто, у які сеў гэты чалавек - карычневы "Фольксваген-Пасат", седан, нумар 5220 ВАЕ.Я заўважыў гэты аўто на стаянцы каля дому па вуліцы Савецкай, 18. Гэта офіс Управы КДБ па Віцебскай вобласці. Чалавек
заходзіў у будынак».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства