Уладзіміра Вялічкіна прыцягваюць да адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі – Праваабарончага цэнтру “Вясна”
29 верасьня 2004 году Уладзімір Вялічкін, старшыня зліквідаванага ў 2003 годзе Брэсцкага абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў выкліканы на апорны пункт міліцыі (Берасьце, вул. Машэрава, 27). На пачатку “размовы” намесьнік участковага параіў Уладзіміру Вялічкіну памяняць месца знаходжаньня “офісу”, бо ў йіх ад яго адны “галаўны боль”. Потым на Уладзіміра Вялічкіна быў складзены пратакол аб парушэньні ч.1 арт. 167/10 КаАП РБ “Дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці неперэгістраваных палітычных партыяў, прафесійных саюзаў ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў”.
Падставай да прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці была брашура “Маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў Бкрасьцейскай вобласьці ў 2003-2004г.г.”, 137 асобнікаў якой былі сканфіскаваная падчас ператрусу ў выбарчым штабе кадыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў НС РБ Уладзіміра Малея, які з’яўляецца юрыстам “Вясны”.
Участковы, таксама, выказаў жаданьне “паразмаўляць” з кандыдатам.
Уладзімір Вялічкін лічыць, што ператрус і складаньне пратаколу, гэта чарговая спроба ціску на кандыдата і ягоную каманду з мэтай адхіленьня апошніх ад удзелу ў выбарах.