viasna on patreon

Маршалак Сэнату Польшчы Лонгін Пастусяк звярнуўся з лістом да старшыні "савета рэспублікі" Генадзя Навіцкага, дзе заклікаў беларускія ўлады аднолькава ставіцца да прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей. Пра гэта паведаміла Польскае прэсавае агенства (PAP).

2004 2004-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

- Сэнат Польшчы з’яўляецца апекуном палякаў, якія жывуць за мяжой. Таму, як маршалак Сэната, я маю надзею, што грамадзяне Беларусі польскага паходжання будуць мець магчымасць актыўнага удзелу ў жыцці сваёй краіны, у прыватнасці, праз удзел у парламенцкіх выбарах... Парламенцкія выбары прыцягваюць увагу наглядальнікаў ва ўсёй Еўропе. Гэта вельмі добрая магчымасць, каб Беларусь паказала сябе, як краіна, якая кіруецца прынцыпамі дэмакратыі і захавання правоў чалавека, - напісаў Лонгін Пастусяк.

Падставай для зварота маршалка Сэнату Польшчы (вышэйшая палата польскага парламента) да беларускіх уладаў сталася адмова ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў стваральніку Саюза палякаў на Беларусі Тадэвушу Гавіну і старшыні СПБ Тадэвушу Кручкоўскаму.

Нагадаем, што Тадэвушу Гавіну было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе таго, што 62 подпісы за вылучэнне ягонай кандыдатуры былі прызнаны несапраўднымі. На думку Гавіна, мясцовыя ўлады шляхам ціску і падману прымусілі грамадзянаў адмовіца ад сваіх подпісаў. Дзеля доказу гэтага ён прыклаў 17 заяваў грамадзянаў, якія падцвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Аднак ні Цэнтрвыбаркам, ні Вярхоўны суд не прызналі гэтыя заявы доказамі. Людзей, якія дамагаліся справядлівасці не пажадалі выклікаць і ў якасці сведкаў.

- Я лічу, што сапраўднай прычынай таго, што мне адмовілі ў рэгістрацыі сталася, як мае апазіцыйныя погляды, так і тое, што я паляк, - заявіў ПАГОНІ Тадэвуш Гавін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства