У перадвыбарчым штабе кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Аршанскай акрузе Генадзя Ананьева міліцыя правяла ператрус без прад’яўленьня адпаведнага ордэру.
https://spring96.org/be/news/1706
2004
2004-09-30T10:00:00+0300
2004-09-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інцыдэнт адбыўся ў адсутнасьці гаспадара, калі ў кватэры было толькі некалькі супарцоўніц штабу. Міліцыя ўзяла сабе ўсе ўзоры друкаванай прадукцыі, якія былі ў штабе. Генадзь Ананьеў лічыць гэткія дзеяньні міліцыі парушэньнем закону: “ Яны шляхам падману ўвайшлі ў кватэру і нібыта чакаючы мяне як гаспадара, лазілі па тумбачках, сталах. Гэта тое ж, што каб прыйшлі да каго дахаты і правяралі шафы, спальню”. Генадзь Ананьеў вядомы сваім удзелам у галадоўцы пратэсту ў чэрвені гэтага года пад лёзунгам патрабаваньня вольных і справядлівых выбараў.