viasna on patreon

Наваполацкі гарадзкі суд адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму аб прыцягненьні сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцерара Салаўёва да адказнасьці

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьміцер Салаўёў і яшчэ двое новапалачанаў былі затрыманыя падчас распаўсюду ўлётак супраць трэцяга прэзідэнцкага тэрміну. Праз неколькі дзён на Зьміцера Салаўёва работнікамі аддзелу ўнутраных справаў быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні згодна з часткай 3 артыкулу 172 КаАП РБ (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных), і справа была накіраваная на разгляд адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму.

Камісія, не запрасіўшы затрыманага на паседжаньне, вынесла яму пакараньне ў выглядзе штрафу памерам пяць базавых адзінак, абвінаваціўшы ў парушэньні артыкулу 173 КаАП, дзе гаворка ідзе аб незаконным набыцьці і захоўваньні гладкаствольнай паляўнічай зброі. Спадар Салаўёў абскардзіў гэтае рашэньне ў судзе, і гарадзкі суд на паседжаньні 28 верасьня адмяніў рашэньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму, накіраваўшы справу на дадатковы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства