Афіцыйная газета "Звязда" апублікавала інфармацыю, якая абражае гонар і годнасць аднаго с каардынатараў руху "Зубр" Мікиты Сасіма.
Пра гэта паведаміла прэс-служба руху "Зубр". 24 верасьня ў газетце "Зьвязда" было надрукаванае інтэрв'ю з другім сакратаром ЦК БРСМ Ігарам Бузоўскім, у якім ён заявіў: "... Узяць хаця б прыклад з Баранавічамі. Маладыя людзі, навучэнцы каледжа, у якіх не было магчымасці атрымаць рэальную, праўдзівую інфармацыю аб існуючых маладзёжных арганізацыях, паддаліся на правакацыю чыстай вады - і запісаліся ў "Зубр"... А галоўны завадатар інцыдэнту, спадар Сасім, у хуткім часе аказаўся... за мяжой, дзе зараз працягвае вучобу…".
Моладзь Беларусі сапраўды не мае магчымасці атрымаць праўдзівую інфармацыю аб існуючых маладзёжных арганізацыях. У краіне даўно няма незалежных электронных СМІ, і амаль не засталося незалежнай прэсы. Гэта вынік мэтанакіраванай кампаніі супраць свабоды слова. Дзесяткі незалежных газет былі зліквідаваныя, некалькі журналістаў адправіліся за краты. Таму молодзь вымушана будаваць сваі меркаванні аб сітуацыі ў краіне па хлусне, якая публікуецца на старонках "Звязды" і іншых рупараў афіцыйнай прапаганды.
Між тым, Мікіта Сасім, які быў выключаны з баранавіцкага коледжа лёгкай прамысловасці за сваю палітычную дзейнасць, нікуды не з'ехаў. Малады патрыёт знаходзіцца ў Беларусі і працягвае барацьбу супраць дыктатарскага рэжыма.
"Мяркуючы па ўсім, афіцыйная прэса зразумела, што ніякага кампрамата на беларускіх змагароў за свабоду яна не знойдзе, і перайшла на адкрытай хлусні. Падчас падзей у Баранавічах на маладых людзей, якія выказалі свой пратэст прымусоваму загону у "лукамол", афіцыйная прэса выліла столькі бруду, што зараз я не здзіўлены. Я больш здзіўлены ўзроўнем некампетэнтнасці прыдворных прапагандыстаў, якія смеюць называць сябе журналістамі," - пракаментаваў публікацыю "Звязды" Мікіта Сасім