viasna on patreon

26 верасьня ў Пінску на рынку «Сонечны» затрыманы адзін з сыноў старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага.

2004 2004-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт “Хартыі-97”. Прапаршчык міліцыі А. Ліпскі і невядомая асоба ў цывільным даставілі Дзьмітрыя Леванеўскага спачатку ў памяшканьне адміністрацыі рынка, а затым у Пінскі ГУУС.

Допыт праводзіў супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся Віктарам Грынько. Калі Дзьмітры Леванеўскі папрасіў патлумачыць яму адно з зададзеных пытаньняў, Грынько моцна ўдарыў яго па сьпіне. Працягнуў допыт малодшы ўчастковы інсьпектар Ліпскі, які склаў пратакол асабістага дагляду і пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні арт.172 ч.КаАП РБ (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходзячых дадзеных). У ходзе асабістага дагляду было канфіскавана 112 бюлеценяў “Прадпрымальнік” №73-76 (213-216) і 245 улётак з апісаньнем судовага працэсу па крымінальнай справе старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і яго намесьніка Аляксандра Васільева, асуджаных на два гады калоніі агульнага рэжыму за “публічную абарзу прэзідэнта А.Лукашэнкі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства