viasna on patreon

У рэгіёнах затрімліваюць і прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасьці моладзь, якая распаўсюджвае ўлёткі супраць трэцяга тэрміну прэзідэнцтва Лукашэнкі

2004 2004-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасьня каля 20 гадзінаў у Жодзіне пры расклейцы ўлётак з надпісам “Супраць трэцяга тэміну” быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі вучань 11 класа, сябра Маладого Фронту Яўген Валкавец. Пракурор г. Жодзіна В. Літвіненка палічыў, што сваімі дзеяньнямі Яўген парушыў ч.8 арт. 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, паколькі на ўлётках адсутнічалі выходныя дадзеныя, і узбудзіў у адносінах да маладафронтаўца адміністратыўную справу аб парушэньні арт. 167-3 КаАП (парушэньне заканадаўства аб выбарах). Матэрыялы справы накіраваныя ў суд г. Жодзіна.

23 верасьня каля 18 гадзінаў у Брэсьце быў затрыманы пры раздачы ўлётак “Скажы Лукашэнку НЕ” непаўнагадовы Аляксандр Ражалоўскі. Малады чалавек быў дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну г. Брэста, дзе ягонай справай займаліся трое супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, а таксама прадстаўнік камісіі па справах непаўнагадовых ст. Лейтэнант Наталя Кадзенская. Намесьнік начальніка РУУС Віталь Уладзіміравіч Базылевіч загадаў скласьці на Аляксандра Ражалоўскага пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 172-3 (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і гпрамадзкаму ладу, правам і закнным інтарэсам грамадзянаў). Справа перададзеная на разгляд у камісію па справах непаўнагадовых.инск, Белоруссия

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства