viasna on patreon

У Гомелі выяўленыя парушэньні правоў чалавека з боку выканаўчай улады.

2004 2004-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сітуацыя наступная: спадарыня І.Рудзяк зьвярнулася ў Гомельскі аблвыканкам і сутыкнулася з фактам, што ў рашэньні Гомельскага аблвыканкама ад 17 красавіка 2003 года ёсьць такія палажэньні, якія фактычна цалкам выключаюць магчымасьць звароту грамадзянаў на асабісты прыём да старшыні аблвыкакаму, а таксама ўсталёўваюць неабходнасьць абгрунтаваньня грамадзянінам законнасьці сваіх патрабаваньняў. Гэта значыць, што перад тым, як зьвярнуцца грамадзянін мусіць напісаць заяву, абгрунтаваць законнасць сваіх патрабаваньняў, і толькі пасьля гэтага яго могуць запісаць на прыём. Гэта рашэньне супярэчыць Закону “Аб звароце грамадзянаў”. Спадарыня І.Рудзяк з дапамогай юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд.

А напярэдадні гэтага Канстытуцыйны суд 15 красавіка 2004 года праверыў такое самае рашэньне Мінскага гарвыканкаму аб прыёме грамадзянаў прызнаў яго неканстытуцыйным, не адпавядючым Закону “Аб звароце грамадзянаў”. У сувязі з гэтым рашэньнем Канстытуцыйнага суда Мінгарвыканкам зьмяніў сваё рашэньне.

У адказе Канстытуцыйнага суда сп. І.Рудзяк сказана, што новага разгляду справы не патрабуецца, бо “канстытуцыйна-прававы сэнс Ч. 1, 3, 5 Закона Рэспублік Беларусь “Аб звароце грамадзянаў”, выяўлены ў рашэньні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка ад 2004 года зьўяляецца агульнаабавязковы і выключае любое іншае яго тлумачэньне падзаконнымі актамі, у тым ліку і рашэньнмі мясцовых выканаўчых органаў”. Гэта значыць, што папярэдняе рашэньне Канстытуцыйнага суда па Мінскаму гарвыкаму зьяўляецца абавязковым, таму Гомельскі аблвыканкам павінен прывесьці ў адпаведнасьць сваё палажэньне “Аб прыёме грамадзянаў” у абавязковым парадку.

Гаворыць юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч: “Але, наколькі мне вядома, дагэтуль у палажэньне Гомельскага аблвыканкама, якое рэгулюе прыём грамадзянаў, зьмены не ўносіліся, хаця ўжо ёсьць рашэньне Канстытуцыйнага суда. А Гомельскі аблвыкакам лічыць, што гэта яго не тычыцца. І зараз трэба думаць, які наступныя крокі прадпрымаць. Магчыма, давядзецца зьвяртацца ў Гомельскую пракуратуру, дасылаць туды рашэньне Канстытуцыйнага суда і прасіць, каб у агульным наглядзе органы пракуратуры запатрабавалі ад Гомельскага аблвыкакаму прывесьці палажэньне “Аб прыёме грамадзянаў” у адпаведнасьць закону і Канстытуцыі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства